Мінск прымае міжнародную канферэнцыю высокага ўзроўню (Аўдыя)


Мінск як глабальная перагаворная пляцоўка. У беларускай сталіцы праходзіць міжнародная канферэнцыя высокага ўзроўню па процідзеянні тэрарызму. Форум сабраў дэлегацыі з 55 краін. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на канферэнцыі, адзначыў - тэрарызм стаў адной з самых магутных і адчувальных пагроз глабальнай бяспекі. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, гэта тэма надзвычай важная для бяспекі кожнай дзяржавы, на якім бы кантыненце яна ні знаходзілася.


Беларусь становіцца адным з лідараў па процідзеянні выкарыстанню кіберпрасторы ў тэрарыстычных мэтах. Гэта заявіў намеснік Генеральнага сакратара - кіраўнік Контртэрарыстычнага упраўлення ААН Уладзімір Варанкоў. Паводле яго, міжнародная канферэнцыя па барацьбе з тэрарызмам ў Мінску, - магчымасць ацаніць пагрозы, выпрацаваць інавацыйныя падыходы для вырашэння агульных праблем.


СНД разглядае барацьбу з тэрарызмам як адну з найважнейшых задач і прызнае каардынуючую ролю ў гэтым працэсе Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Гэта адзначыў старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў. Ён таксама выказаў зацікаўленасць у далейшым аб'яднанні нацыянальных намаганняў у барацьбе з тэрарызмам.


Фота: belta.by

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动