Фота: belta.by
Беларусь гатова рэалізаваць максімум праектаў з Грузіяй, каб дасягнуць пастаўленых мэт. Заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. Цяпер краіны прапрацоўваюць некалькі праектаў. Яны будуць абмяркоўвацца падчас сустрэч прэм'ер-міністра Грузіі Мамука Бахтадзе. Калі ўсе намечаныя планы ўдасца рэалізаваць, краіны істотна дададуць ў гандлі, дадаў міністр. Дарэчы, тавараабарот паміж Беларуссю і Грузіяй за першае паўгоддзе склаў $ 37 млн, знізіўшыся на 5% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.