Фота: belta.by
Місія МАГАТЭ па разглядзе пытанняў эксплуатацыйнай бяспекі пачала работу на Беларускай АЭС, паведамляе БЕЛТА. Яе мэта - пацвярджэнне гатоўнасці да ўводу станцыі ў эксплуатацыю і далейшай надзейнай і бяспечнай эксплуатацыі энергаблокаў. Работа місіі прадоўжыцца да 22 жніўня.