Наша краіна падтрымлівае калектыўныя меры па процідзеянні гандлю людзьмі

Фота: belta.by


Беларусь падтрымлівае любыя калектыўныя меры па процідзеянні гандлю людзьмі. Гэта заявіў намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка на рэгіянальным семінары АБСЕ ў Мінску. Ён нагадаў, што па ініцыятыве Беларусі ў 2018 годзе прынята рэзалюцыя "Папярэджанне гандлю людзьмі з выкарыстаннем тэхналагічных сродкаў і барацьба з ёй".

Сёлета наша краіна правяла сумесна з Групай сяброў, якія аб'ядналіся ў барацьбе з гандлем людзьмі, і Міжустаноўчай каардынацыйнай групай па барацьбе з гандлем людзьмі тэматычныя дыскусіі ў Нью-Ёрку, Вене і Жэневе па праблематыцы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у барацьбе з гандлем людзьмі. Беларускі дыпламат падзякаваў калегам з АБСЕ за ініцыятыву па правядзенні гэтага семінара ў Мінску. І пацвердзіў цвёрдую прыхільнасць Беларусі не шкадаваць намаганняў для таго, каб гэта гідкае злачынства - гандаль людзьмі - знікла з жыцця сучаснага грамадства.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动