Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з лідарамі Расіі, Турцыі і Ірана

Фота: belta.by


Расійскі Сочы стаў цэнтрам міжнароднай палітыкі. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які знаходзіцца там з рабочым візітам, сустрэўся з лідарамі Расіі, Турцыі і Ірана. Абмеркавана міжнародная абстаноўка і пытанні супрацоўніцтва з гэтымі дзяржавамі, з якімі Беларусь звязваюць даўнія сяброўскія адносіны як у палітыцы, так і эканоміцы, і ў сферы гуманітарнага супрацоўніцтва. Беларусь, сама маючы статус міратворчай пляцоўкі, заўсёды выступала з выразнай пазіцыяй аб неабходнасці хутчэйшага ўрэгулявання лакальных канфліктаў на планеце і процідзеяння тэрарызму. Да гэтага ў Чырвонай Паляне прайшоў трохбаковы саміт па сірыйскай тэматыцы. Як вядома, Расія, Іран і Турцыя з'яўляюцца краінамі - гарантамі астанінскага працэсу садзейнічання ўрэгуляванню канфлікту ў Сірыі. Як стала вядома, па выніках саміту ў Сочы Уладзімір Пуцін, Рэджэп Эрдаган і Хасан Раухані узгаднілі сумесны дакумент па сірыйскім ўрэгуляванні. У працяг тэмы – каментарый доктара палітычных навук Сяргея Кізіма.                       

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动