Беларуская мытня абмеркавала з калегамі з Літвы сумесныя дзеянні ў навагодні перыяд

Фота: belta.by

Беларуская мытня абмеркавала з калегамі з Літвы сумесныя дзеянні ў навагодні перыяд. Плануецца забяспечыць бесперапынны паток транспарту, паменшыць чэргі і павысіць прапускную здольнасць. Рабочая сустрэча праходзіла ў пункце пропуску "Каменны Лог". Перад святамі папулярнасць гэтага кірунку ўзрастае. Адзначым, за 11 месяцаў года праз беларуска-літоўскую мяжу праехалі каля двух мільёнаў транспартных сродкаў. Акрамя таго, сёлета мытнымі службамі дзвюх краін рэалізаваны праект па развіцці інстытуцыянальнага патэнцыялу мытнай службы Беларусі. Падчас перамоў таксама абмяркоўвалі важныя пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай да правядзення ў Беларусі II Еўрапейскіх гульняў. 

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动