Фота: belarus.mfa.gov.ua
Свята ўкраінскай культуры адбылося ў беларускай сталіцы. Верхні горад на дзень ператварыўся ў вялікую творчую пляцоўку з украінскім каларытам. Госці свята ўбачылі выстаўку карцін і вышыўкі, пазнаёміліся з майстрамі народнай творчасці, а таксама сталі ўдзельнікамі вялікага святочнага канцэрту з удзелам беларускіх і ўкраінскіх калектываў.