Вышэйшая адукацыя ў Наваполацку: ад політэхнічнага інстытута да класічнага ўніверсітэта. Рэпартаж міжнароднага радыё «Беларусь»

Наваполацкі палітэхнічны інстытут (1970-я гг.). Фота: www.novaya.by

У Наваполацку вышэйшая навучальная ўстанова – тады філіял Беларускага політэхнічнага інстытута, пасля – самастойны Наваполацкі палітэхнічны інстытут – узнікла ў 1968 годзе. Гораду было ўсяго 10 гадоў: вучэбныя карпусы і навуковыя лабараторыі ўзводзіліся адначасова з жылымі дамамі, бальніцамі, садкамі.

Гэта быў другі – пасля сталічнага – політэхнічны інстытут у рэспубліцы. Недахопу студэнтаў не было. На вячэрняе аддзяленне паступалі людзі, якія ўжо працавалі на нафтаперапрацоўчым заводзе. Прыязджалі па вышэйшую адукацыю ў Наваполацк і студэнты з іншых гарадоў краіны, і нават з іншых савецкіх рэспублік. З таго часу прайшло паўстагоддзя: нядаўна ў сённяшнім Полацкім дзяржаўным універсітэце адсвяткавалі 50-годдзе найноўшай гісторыі. Пра мінулае і сучаснасць гэтай ВНУ – у нашым рэпартажы.

Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт: сучасныя карпусы. Фота: www.psu.by

аудио: 
Вышэйшая адукацыя ў Наваполацку. Рэпартаж міжнароднага радыё “Беларусь”
 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动