У Год малой радзімы радыёмарафон па гарадах нашай краіны
У Год малой радзімы міжнароднае радыё «Беларусь» праводзіць радыёмарафон па гарадах нашай краіны. Карэспандэнты пабываюць у розных гарадах і пазнаёмяць слухачоў з цікавымі суразмоўцамі і жыхарамі, якія дапамогуць адчуць каларыт мясцовасці. А замежная аўдыторыя атрымае магчымасць больш даведацца пра эканамічнае, сацыяльнае, спартыўнае і культурнае жыццё рэгіёнаў.
Тым часам, вы можаце бліжэй пазнаёміцца з гарадамі Беларусі дзякуючы матэрыялам Вікторыі Пяткевіч.