Беларусь разлічвае на значны рост турыстычнага патоку з Кітая пасля ўзаемнай адмены віз

Беларусь разлічвае на значны рост турыстычнага патоку з Кітая пасля ўзаемнай адмены віз. Гэта заявіў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў у інтэрв'ю кітайскаму інфармацыйнаму агенцтву "Сіньхуа".

Пагадненне аб узаемным бязвізавым рэжыме для ўладальнікаў звычайных пашпартоў рыхтуецца ў рамках Года турызму Беларусі ў Кітаі. Наша краіна стане адной з першых у Еўропе, што падпісалі такі дагавор з КНР. Па словах Андрэя Кабякова, узаемная адмена віз адкрые новыя магчымасці для супрацоўніцтва не толькі ў сферы турызму, але і ў гандлі, культуры, адукацыі і іншых галінах.

Андрэй Кабякоў таксама расказаў, што Беларусь ужо дасягнула пэўных поспехаў у развіцці фармату China Friendly: ёсць ўстановы, дзе абслугоўванне вядзецца на кітайскай мове, указальнікі ў Нацыянальным аэрапорце Мінск таксама дублююцца на кітайскай, а ў некаторых месцах ёсць магчымасць разлічыцца картай UnionPay.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动