Кіраўнікі міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Грузіі дамовіліся пашыраць супрацоўніцтва

Фота: mfa.gov.by

   Кіраўнікі міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Грузіі дамовіліся пашыраць супрацоўніцтва, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства. Гэтыя пытанні абмяркоўваліся 22 сакавіка на праведзенай у МЗС Грузіі сустрэчы міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з віцэ-прэм'ер-міністрам - міністрам замежных спраў Міхеілам Джанелідзэ. Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў разгледзелі стан і перспектывы пашырэння ўзаемадзеяння, развіццё міждзяржаўных кантактаў, а таксама ход рэалізацыі сумесных праектаў у гандлёва-эканамічнай сферы, актуальныя пытанні супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях. Па выніках сустрэчы дасягнута дамоўленасць прадоўжыць актыўнае ўзаемадзеянне на ўзроўні знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Грузіі, у тым ліку ў адпаведнасці з Праграмай супрацоўніцтва міністэрстваў замежных спраў на 2018-2019 гады.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动