Нацыянальная бібліятэка Беларусі рыхтуе маштабны праект да 400-годдзя першага "Буквара".

 фота:  www.belаrus.by

Нацыянальная бібліятэка Беларусі рыхтуе маштабны праект да 400-годдзя першага "Буквара". Мэта - вывучэнне, факсімільнае ўзнаўленне і папулярызацыя выдання. "Буквар" выйшаў у свет у 1618 годзе ў друкарні Віленскага Свята-Духава праваслаўнага брацтва. Цяпер у свеце два экзэмпляры гэтай кнігі. Адзін, няпоўны, - у Каралеўскай бібліятэцы Даніі. Другі ў поўным аб'ёме - у бібліятэцы Мідл Тэмпл ў Лондане. Па словах дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Рамана Матульскага, факсіміле плануюць выдаць да Дня ведаў.

Зараз першы "Буквар" у лічбавым выглядзе даступны на сайце Бібліятэкі Мідл Тэмпл. Гэта расказаў намеснік кіраўніка місіі пасольства Вялікабрытаніі ў Беларусі Іан Фокс. Па словах дыпламата, выданне факсіміле старжытнай кнігі мае вялікае значэнне і для Беларусі, і для яго краіны.

Між тым, па словах экспертаў, арыгінал першага "Буквара" можа быць прадстаўлены для часовага экспанавання ў Беларусі. Над гэтым зараз працуюць у Мінску і Лондане:

Раман Матульскі
Іан Фокс
 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动