Перспектывы далейшага развіцця беларуска-ватыканскага супрацоўніцтва ў розных сферах сталі галоўнай тэмай сустрэчы Пасла Беларусі пры Святым Прэстоле Сяргея Алейніка з Дзяржаўным сакратаром Ватыкана кардыналам Тарчызіо Бертоне. Беларускі дыпламат таксама перадаў Тарчызіо Бертоне арыгінал віншавальнага паслання Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі Папе Рымскаму Францыску з нагоды пачатку яго пантыфікату.