Інфармацыі аб пацярпелых у Барселоне беларусах няма.

        www.belta.by

Увечары 17 жніўня ў Барселоне вадзіцель фургона заехаў у натоўп прахожых. Загінулі 13 чалавек, больш за 100 пацярпелі.  У ноч на 18 жніўня тэрарысты паспрабавалі паўтарыць напад ў Камбрыльсе. Пацярпелі 7 чалавек, адзін з якіх пасля памёр. Яшчэ адзін інцыдэнт адбыўся ў іспанскім муніцыпалітэце - Альканарэ. Там прагрымелі два выбухі. Адзін чалавек загінуў, 7 пацярпелі. Спрацавала самаробнае выбуховае прыстасаванне. Іспанская паліцыя лічыць, што тэракт у Барселоне, тэракт у Камбрыльсе і выбухі ў Альканарэ звязаныя паміж сабой. У тэрактах былі задзейнічаныя да 8-мі чалавек. Адказнасць за серыю атак у Іспаніі ўзяла на сябе тэрарыстычная групоўка "Ісламская дзяржава". Па апошніх звестках, пры тэракце ў Барселоне пацярпелі грамадзяне 24-ох краін. Інфармацыі аб пацярпелых у Барселоне беларусах няма, паведамляе МЗС. Пасольства нашай краіны ў Іспаніі працягвае адсочваць сітуацыю і рэкамендуе нашым грамадзянам устрымацца ад наведвання месцаў здарэння, а таксама месцаў, дзе збіраецца шмат людзей. У Каралеўстве аб’яўлена трохдзённая жалоба. МЗС Беларусі выказвае шчырыя спачуванні родным, блізкім загінулых, жадае хутчэйшага выздараўлення пацярпелым у выніку тэрактаў у Іспаніі.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动