Міжнародная выстава сучаснага мастацтва "Ад Лісабона праз Мінск да Уладзівастока" пройдзе ў беларускай сталіцы ў снежні.
Праект ініцыявалі пасольства Беларусі ў Францыі і пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі пры ЮНЕСКА. Плануецца, што ў экспазіцыю трапяць па некалькі работ аднаго сучаснага мастака з больш чым 25 буйных гарадоў краін Еўразіі.