Беларусь разлічвае ў снежні-студзені правесці перагаворы з ЕС наконт уступлення ў СГА

       Беларусь разлічвае ў снежні-студзені правесці перагаворы з ЕС наконт уступлення ў Сусветную гандлёвую арганізацыю. Аб гэтым заявіў журналістам пасол Беларусі ў Бельгіі і Люксембургу па сумяшчальніцтве, пастаянны прадстаўнік пры ЕС і НАТА Аляксандр Міхневіч. Дыпламат адзначыў, што раней па пытанні ўступлення ў СГА адбыліся сустрэчы ў Жэневе, дзе адпаведная праблематыка была абмеркавана ў адкрытым ключы. "Нам назвалі канкрэтныя тэхнічныя недахопы, якія трэба выправіць. Тут няма ніякай палітыкі", - адзначыў Аляксандр Міхневіч. Паводле яго слоў, цяпер перагаворны працэс уваходзіць у канкрэтную каляіну. Што датычыцца візіту ў Беларусь Камітэта па палітыцы і бяспецы Савета ЕС, Аляксандр Міхневіч падкрэсліў вялікую важнасць гэтага органа. "У яго ўваходзяць прадстаўнікі ўсіх краін ЕС, і ён падштурхоўвае кіраўнікоў дзяржаў, міністраў замежных спраў, галіновых міністраў на прыняцце канкрэтных рашэнняў, - сказаў ён. - Яны прыехалі паглядзець атмасферу ў краіне, пачуць з вуснаў кіраўніка дзяржавы, як будуць развівацца адносіны з ЕС, якія мы будуем планы, выказаць свае заклапочанасці". Як паведамлялася, Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з дэлегацыяй Камітэта па палітыцы і бяспецы Савета ЕС расказаў, як Еўрасаюз можа пасадзейнічаць эканамічнай незалежнасці Беларусі. Адчувальным укладам ЕС ва ўмацаванне эканамічнай незалежнасці Беларусі могуць стаць устараненне абмежаванняў у гандлі, забеспячэнне рэальнага доступу беларускіх тавараў да рынку Еўрасаюза, аказанне садзейнічання ў выбудоўванні адносін з МВФ і павышэнні пазіцыі Беларусі ў крэдытным рэйтынгу Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця, актывізацыя перагавораў аб уступленні Беларусі ў СГА.

 
 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动