Выстаўка да 110-годдзя пачатку творчай дзейнасці Коласа адкрыецца ў Вільнюсе

        Выстаўка да 110-годдзя пачатку творчай дзейнасці Якуба Коласа "Свайму часу і вечнасці" адкрываецца 24 лістапада ў Літаратурным музеі А.С.Пушкіна ў Вільнюсе, паведамілі  ў Доме-музеі Якуба Коласа. Экспазіцыя ўключае матэрыялы з фондаў Дома-музея Якуба Коласа: факсімільнае выданне газеты "Наша доля" з першай публікацыяй паэта, рукапісы пісем Якуба Коласа ў рэдакцыю "Нашай нівы", ілюстрацыі да твораў Якуба Коласа беларускіх мастакоў Васіля Шаранговіча, Анатоля Волкава, Анатоля Александровіча і іншых, фатаграфіі паэта перыяду знаходжання ў Вільнюсе, выданні 1920-1940 гадоў, газеты "Літаратура і мастацтва", віленскія выданні твораў паэта розных гадоў, перапіска пісьменнікаў Літвы з Якубам Коласам, асабістыя рэчы з сям'і Каменскіх, друкаваныя выданні, а таксама творы Якуба Коласа ў перакладзе на літоўскую мову з фондаў Літаратурнага музея А.С.Пушкіна.

 
 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动