Адбылася першая паэтычная вечарына маладой аўтаркі Ніны Лістоты (zviazda.by)

Ні­на ЛІС­ТО­ТА — гэта творчы псеўданім карэспандэнта «Звязды» Ніны ШЧАРБАЧЭВІЧ

 

Паэтычная вечарына прайшла ў Літаратурным музеі Янкі Купалы.

— Кожны чалавек у сваім жыцці выконвае некалькі роляў, — разважае Ніна. — І калі некаторыя з іх мы разумеем і адчуваем як дакладныя — дачка, калега, сяброўка; то многія так і застаюцца неўсвядомленымі. Калі чалавек малюе, ці можна яго назваць мастаком? Калі піша вершы — паэтам? Таму і я сёння толькі спрабую, як новую сукенку, прымерыць да сябе ролю паэткі.

Зрэшты, вечарына не стала першай сустрэчай Ніны з публікай. Яе вершы друкаваліся ў беларускай літаратурна-мастацкай перыёдыцы, перакладаліся на польскую і ўкраінскую мовы, а некаторыя тэксты ўжо паспелі стаць песнямі і гучалі на фэстах — з лёгкай рукі барда Марыі Гаўрыленкі. Але варта адзначыць, што ўласны творчы вечар — той яшчэ экзамен для паэта. Тут не схавацца ад пільных позіркаў публікі, не схлусіць у інтанацыях, а Ніне трэба было яшчэ і не схібіць пад пільным позіркам Купалы — хай і бронзавага, але паўнапраўнага гаспадара ва ўласным доме.

Ці ўсё атрымалася? Думаю, так. Але Ніне Лістоце зараз трэба вытрымаць яшчэ больш складаныя экзамены — зберагчы любоў і прыхільнасць чытачоў, а таксама займець смеласць прадставіць сваю першую кнігу вершаў. Як вядома, тэксты для дэбютнага зборніка Ніны ўжо напісаны.

Марына ВЕСЯЛУХА

vesіaluha@zvіazda.by

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Загаловак у газеце: Калі нараджаецца паэт?

 

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动