МАМ вітае намаганні Беларусі па прыёме грамадзян Украіны ў сувязі з канфліктам на паўднёвым усходзе гэтай краіны

             Міжнародная арганізацыя па міграцыі (МАМ) вітае значныя намаганні Беларусі па прыёме больш як 160 тыс. грамадзян Украіны ў сувязі з канфліктам на паўднёвым усходзе гэтай краіны. Аб гэтым было заяўлена на сустрэчы пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Юрыя Амбразевіча з генеральным дырэктарам МАМ Уільямам Свінгам, паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

На сустрэчы абмеркавана шырокае кола пытанняў узаемадзеяння Беларусі з МАМ. Генеральны дырэктар МАМ таксама даў высокую ацэнку ролі Беларусі ў каардынацыі міжнародных намаганняў у сферы процідзеяння гандлю людзьмі. У прыватнасці, спыніўся на пазітыўным вопыце ўзаемадзеяння МАМ з беларускім бокам на пляцоўцы Міжнароднага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў у сферы міграцыі і процідзеяння гандлю людзьмі Акадэміі МУС.

Пастаянны прадстаўнік Беларусі выказаў упэўненасць, што з атрыманнем МАМ з верасня 2016 года статусу арганізацыі сістэмы ААН узаемадзеянне Беларусі з ёй будзе далей умацоўвацца. Ён запэўніў Уільяма Свінга ў паслядоўнай падтрымцы Беларуссю захадаў, накіраваных на ўмацаванне патэнцыялу і аўтарытэту МАМ, якая ў снежні гэтага года адзначыць свой 65-гадовы юбілей.

Юрый Амбразевіч падкрэсліў важнасць праектаў, якія рэалізуюцца па лініі МАМ, накіраваных на ўмацаванне нацыянальнага патэнцыялу ў сферы міграцыі і процідзеяння гандлю людзьмі. Дыпламат адзначыў зацікаўленасць беларускага боку ў актывізацыі работы па пытаннях распрацоўкі біяметрычных дакументаў, кіравання міграцыйнымі рызыкамі, садзейнічання ў рэінтэграцыі грамадзян, садзейнічання ў добраахвотным вяртанні на радзіму іншаземцаў.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动