Беларусь зацікаўлена ў вытворчай кааперацыі з краінамі ШАС

          Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні партнёрства з краінамі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС). Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў краін ШАС, якое праходзіць у Бішкеку.

Адным з галоўных прыярытэтаў прэм'ер-міністр назваў вытворчую кааперацыю з краінамі ШАС. "Мы зацікаўлены ў максімальным пашырэнні вытворчай кааперацыі, у тым ліку з улікам існуючага ў нас вопыту стварэння сумесных прадпрыемстваў на розных кантынентах, - адзначыў Андрэй Кабякоў. - Бачым добрыя магчымасці для кансалідацыі намаганняў па выпуску найноўшых узораў канкурэнтаздольнай машынабудаўнічай прадукцыі, забеспячэнні належнага сэрвіснага і пасляпрадажнага абслугоўвання".

Яшчэ адным напрамкам узаемавыгаднага супрацоўніцтва можа стаць аграпрамысловы комплекс. "Беларусь з'яўляецца адным з лідараў у сферы аграпрамысловага комплексу, мае па шэрагу напрамкаў вынікі сусветнага ўзроўню. І тут мы гатовы падзяліцца напрацоўкамі са сваімі партнёрамі", - сказаў кіраўнік урада. На яго думку, партнёрства бакоў у прамысловасці і сельскай гаспадарцы павінна быць падмацавана пастаянным развіццём лагістычнага і транспартнага складнікаў.

"У гэтым плане значным крокам стаў бы ўдзел Беларусі ў пагадненні паміж урадамі дзяржаў - членаў ШАС аб стварэнні спрыяльных умоў для міжнародных аўтамабільных перавозак ад 12 верасня 2014 года", - заявіў прэм'ер-міністр. Нараўне з гэтым выключна важным ён назваў развіццё ўзаемадзеяння ў галіне фінансавых і банкаўскіх паслуг, а таксама выпрацоўку агульных падыходаў да ацэнкі рызык краін і фінансавых інстытутаў па лініі краін - удзельніц ШАС. Андрэй Кабякоў падкрэсліў, што Беларусь адкрыта для наладжвання цесных кантактаў у сферы навукі, адукацыі, турызму, гуманітарнага супрацоўніцтва, маладзёжных праектаў, каардынацыі работы ў сферы абароны навакольнага асяроддзя з краінамі ШАС.

"Выказваем надзею на ўлік магчымасцей і патэнцыялу Беларусі пры распрацоўцы перспектыўных планаў і праектаў арганізацыі, - дадаў прэм'ер-міністр. - Хацеў бы падкрэсліць нашу адкрытасць самым смелым і наватарскім ініцыятывам, адданасць узаемавыгаднаму стваральнаму ўзаемадзеянню з дзяржавамі-членамі, дзяржавамі-наглядальніцамі і партнёрамі па дыялогу Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва".

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动