Беларусь і Інданезія плануюць рэалізаваць праекты ў сферы транспартнай інфраструктуры. Гаворка пра гэта ішла на сустрэчы Пасла Беларусі ў гэтай краіне Уладзіміра Лапата-Загорскага з міністрам транспарту Інданэзіі Будзі Кар'я Сумадзі. Акрамя таго, абмяркоўваліся пытанні гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння, у тым ліку па выкананні дамоўленасцей, дасягнутых падчас візіту ў Джакарту беларускай урадавай дэлегацыі.