Беларусь і Інданезія плануюць рэалізаваць праекты ў сферы транспартнай інфраструктуры

Беларусь і Інданезія плануюць рэалізаваць інфраструктурныя праекты ў транспартнай сферы. Размова аб гэтым ішла на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Інданезіі Уладзіміра Лапата-Загорскага з міністрам транспарту Інданезіі Будзі Кар'я Сумадзі, паведамілі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

На сустрэчы таксама прысутнічалі прадстаўнікі ЗАТ "Белзамежбуд". "Дасягнуты дамоўленасці аб прапрацоўцы напрамкаў узаемадзеяння ЗАТ "Белзамежбуд" з інданезійскімі партнёрамі па сумесным выкананні інфраструктурных праектаў у транспартнай сферы", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Акрамя таго, абмяркоўваліся пытанні гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння, у тым ліку па выкананні дамоўленасцей, дасягнутых у час візіту ў Джакарту беларускай урадавай дэлегацыі.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动