Беларусь мае намер узмацніць двухбаковыя сувязі з краінамі ЦЕІ

Беларусь разлічвае на ўзмацненне двухбаковых сувязей з краінамі Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятывы (ЦЕІ) за кошт свайго старшынства ў гэтай арганізацыі ў 2017 годзе, заявіла сёння журналістам намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына па выніках праведзеных у Мінску кансультацый з Сакратарыятам ЦЕІ.

Як адзначыла Алена Купчына, прынцыповая пазіцыя Беларусі - гэта пазіцыя не канфрантацыі, а выбудоўвання мастоў у Еўропе. У той жа час ЦЕІ - унікальная арганізацыя, якая з'яўляецца гібкім і прагматычным рэгіянальным механізмам, што павінен садзейнічаць прадухіленню ўтварэння або пашырэння раздзяляльных ліній у рэгіёне. "Гэта поўнасцю адпавядае беларускай нацыянальнай пазіцыі, якую мы з моманту сваёй незалежнасці вельмі дакладна артыкулявалі. Мы вельмі разлічваем, што наша старшынства дапаможа больш актыўнаму ўключэнню Беларусі ў еўрапейскія інтэграцыйныя працэсы. Перш за ўсё, з упорам на гандлёва-эканамічную і інвестыцыйную дзейнасць", - сказала яна.

Намеснік кіраўніка МЗС выказала надзею, што старшынства Беларусі вельмі сур'ёзна "высвеціць" імідж краіны наогул у Еўропе. "Мы разглядаем магчымасць актывізацыі супрацоўніцтва ЦЕІ і з Бруселем, і, магчыма, з краінамі (і арганізацыямі) за рамкамі Еўропы", - расказала яна. Пры гэтым беларускі бок таксама разлічвае на сур'ёзную актывізацыю двухбаковага ўзаемадзеяння з усімі краінамі - членамі ЦЕІ за кошт дасягнення і афармлення адпаведных дамоўленасцей у ходзе шматбаковых мерапрыемстваў на міністэрскім, экспертным, парламенцкім узроўнях.

У цэлым Алена Купчына звярнула ўвагу, што Беларусь плануе рабіць акцэнт на ініцыятывах, якія датычацца не толькі транспарту і лагістыкі, але таксама ўсяго комплексу пытанняў па пераадоленні бар'ераў - у мытных працэдурах, у стандартах у галіне інфармацыйных тэхналогій, у гандлі. "Гэта тое, над чым мы будзем працаваць, і мы ўпэўнены, што ў гэтым зацікаўлены не толькі краіны - члены ЦЕІ, але і ўся вялікая Еўропа", - заўважыла яна.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动