Беларусь чакае, што краіны ЕАЭС змогуць адысці ад выключэнняў і абмежаванняў ва ўзаемным гандлі - Кабякоў

Беларусь чакае, што краіны ЕАЭС змогуць адысці ад выключэнняў і абмежаванняў ва ўзаемным гандлі. Аб гэтым у інтэрв'ю тэлеканалу "МІР 24" заявіў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў.

Паводле слоў Андрэя Кабякова, аддача ад узаемадзеяння краін ЕАЭС можа быць большай. "Вядома, хацелася б большага, - сказаў кіраўнік урада. - Але большае - рэч даволі аб'ектыўная. Для таго каб было больш, трэба ўсім прыкласці намаганні і працаваць, каб было больш моцнае ўзаемадзеянне як унутры краін, так і паміж імі".

"Мы ад ЕАЭС чакаем таго, што нашы тавары, нашы паслугі будуць мець магчымасць бесперашкодна распаўсюджвацца па рынку ў памеры 180 млн спажыўцоў, - адзначыў Андрэй Кабякоў. - Мы даб'ёмся таго, што бакі знойдуць магчымасць узгаднення і адыходу ад выключэнняў і абмежаванняў ва ўзаемным гандлі, і што любы тавар у любой кропцы ЕАЭС не будзе дыскрымінавацца і ўшчамляцца ў адносінах да іншых, перш за ўсё нацыянальных, тавараў на гэтай тэрыторыі. Гэта вельмі вялікая работа".

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动