Міністр замежных спраў Уладзімір Макей адзначае важнасць удзелу Беларусі і ўсіх краін рэгіёну Еўрапейскай эканамічнай камісіяй ААН у фарміраванні эканамічнага пояса Шаўковага шляху.

      Міністр замежных спраў Уладзімір Макей адзначае важнасць удзелу Беларусі і ўсіх краін рэгіёну Еўрапейскай эканамічнай камісіяй ААН у фарміраванні эканамічнага пояса Шаўковага шляху. На гэтым ён акцэнтаваў увагу на міжнароднай канферэнцыі ЕЭК ААН у Мінску. Беларусь магла б прапанаваць маштабныя праекты па будаўніцтве аб'ектаў транспартнай, энергетычнай і тэлекамунікацыйнай інфраструктуры, удзел дзяржаў рэгіёну ў фарміраванні эканамічнага пояса Шаўковага шляху, стварэнне цэнтраў трансферта тэхналогій.
      Узаемадзеянне па лініі ЕС-ЕАЭС можа стаць вельмі значным элементам новай глабальнай сістэмы адносін. Беларусь прапануе выкарыстоўваць пляцоўку ЕЭК ААН для абмеркавання шляхоў узаемадзеяння інтэграцыйных аб'яднанняў рэгіёну, - сказаў таксама Уладзімір Макей.  Для Беларусі асабліва важныя сумесныя намаганні па спрашчэнні транзіту, забеспячэнні бесперашкоднага, "скразнога" патоку транспартных сродкаў праз мяжу двух найбуйнейшых інтэграцыйных аб'яднанняў - ЕС і ЕАЭС. З гэтым пытаннем цесна звязана праблема эфектыўнай арганізацыі абмену мытнымі данымі.
      Канферэнцыя ў Мінску праводзіцца ў развіццё ініцыятывы "інтэграцыі інтэграцый", прапанаванай Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам на Саміце ААН 2015 года. У рабоце канферэнцыі прымаюць удзел больш за 130 гасцей з рэгіёну ЕЭК -  прадстаўнікоў парламентаў, міністэрстваў замежных спраў, розных інтэграцыйных структур і міжнародных арганізацый.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动