Макей і пасол Ірана абмяняліся думкамі аб стане беларуска-іранскіх адносін

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ірана Махамадам Рэза Сабуры з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў Беларусі, паведамілі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

Бакі абмяняліся думкамі аб бягучым стане беларуска-іранскіх адносін, а таксама выказаліся за неабходнасць прадаўжэння сумеснай работы па практычнай рэалізацыі раней дасягнутых дамоўленасцей у розных галінах, у тым ліку замацаваных у дарожнай карце па развіцці супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Іранам на 2016-2017 гады.

Міністр выказаў удзячнасць паслу за намаганні па развіцці двухбаковага ўзаемадзеяння ў перыяд яго знаходжання на пасадзе кіраўніка іранскага дыпламатычнага прадстаўніцтва.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动