У Беларусі створаны ўсе ўмовы для правядзення міжнародных спаборніцтваў самага высокага ўзроўню.

фота: www.president.gov.by

 

       У Беларусі створаны ўсе ўмовы для правядзення міжнародных спаборніцтваў самага высокага ўзроўню. Гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на пасяджэнні Генасамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў у Мінску.  Пацвярджэннем гэтаму служаць паспяхова праведзеныя чэмпіянат свету 2014 года па хакеі з шайбай, чэмпіянат Еўропы 2015 па мастацкай гімнастыцы. Прэзідэнт таксама расказаў, што вялікая ўвага надаецца развіццю фізічнай культуры і спорту ў цэлым. Беларусь - спартыўная краіна, - падсумаваў Аляксандр Лукашэнка. Дзейнасць Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) павінна быць больш празрыстай, таксама адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Беларусь - за чысты спорт. Але калектыўная адказнасць - не лепшы метад. Адхіленне цэлых каманд і краін ад удзелу ў Гульнях - неапраўдана і контрпрадукцыйна, - упэўнены Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў Беларусі вітаюць намаганні Міжнароднага алімпійскага камітэта па рэфармаванні сусветнай антыдопінгавай сістэмы. Таксама Прэзідэнт Беларусі выступае за спорт без межаў і без візавых фармальнасцей.   

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动