Лукашэнка прыбыў у Ерэван для ўдзелу ў саміце АДКБ

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Арменію. Самалёт кіраўніка беларускай дзяржавы зрабіў пасадку ў ерэванскім аэрапорце Звартноц.

Аляксандр Лукашэнка ў Ерэване прыме ўдзел у сесіі Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Прэзідэнт прадставіць пазіцыю Беларусі па прыярытэтных напрамках дзейнасці ў перыяд старшынства нашай краіны ў АДКБ.

На пасяджэнні таксама плануецца разгледзець міжнародную сітуацыю і актуальныя пытанні калектыўнай бяспекі, дадатковыя меры дзяржаў - членаў арганізацыі ў сферы процідзеяння тэрарызму і іншыя пытанні. Па выніках сесіі чакаецца падпісанне больш як 20 дакументаў.

Да пачатку сустрэчы на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў у Ерэване адбылося сумеснае пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі дзяржаў - членаў АДКБ. Ад беларускага боку ў мерапрыемстве прынялі ўдзел міністр замежных спраў Уладзімір Макей, міністр абароны Андрэй Раўкоў і дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Станіслаў Зась.

Бакі абмеркавалі парадак дня маючага адбыцца пасяджэння Савета калектыўнай бяспекі АДКБ і дакументы, што выносяцца на сесію СКБ.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动