Атрымалася выйсці на падпісанне адпаведнага дакумента. Расія адновіць ранейшыя аб'ёмы паставак нафты беларускаму боку, а Беларусь адменіць рашэнне аб павышэнні тарыфаў на транзіт гэтай вуглевадароднай сыравіны. Пра гэта далажылі Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку. Разам з тым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусі і Расіі трэба дамовіцца аб роўных умовах для суб'ектаў гаспадарання. Наша краіна хоча, каб суб'екты гаспадарання і людзі былі ў роўных умовах у саюзе Беларусі і Расіі згодна з дагаворам аб саюзным будаўніцтве. Па словах Аляксандра Лукашэнкі, гэта будзе галоўным пытаннем у далейшых перамовах з Прэзідэнтам Пуціным.