Беларусь і Узбекістан маюць вялікі патэнцыял для развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва - Лукашэнка

Беларусь і Узбекістан маюць вялікі патэнцыял для развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час рабочай сустрэчы з выконваючым абавязкі Прэзідэнта Узбекістана, прэм'ер-міністрам краіны Шаўкатам Мірзіяевым.

"Мы крыху адсталі ў адносінах, у эканоміцы. Упэўнены, што ў бліжэйшы час - год, два, тры - мы абавязкова адыдзем ад гэтага смешнага тавараабароту. У нас ёсць велізарны патэнцыял. Мы маем патрэбу ў вас, вы маеце патрэбу ў нашай эканоміцы, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Таму мы дамовімся і вызначым рамкі нашага афіцыйнага візіту, калі вы сфарміруеце ўрад, праведзяце прэзідэнцкія выбары".

Прэзідэнт расказаў, што сёння павінен быў пачацца яго афіцыйны візіт ва Узбекістан. "Я загадзя не думаў і не падбіраў гэты момант. Толькі сёння ў самалёце адкрыў і паглядзеў: дык мы ж 6-8 кастрычніка збіраліся сустрэцца тут з Ісламам Абдуганіевічам і абмеркаваць нашы праблемы, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Вядома, гэты візіт не такім павінен быў быць, але жыццё ідзе і прадаўжаецца. Наша з вамі задача - зрабіць так, каб узбекскі і беларускі народы мелі дастойныя ўзаемаадносіны. І мы гэта зробім. Гэта будзе добрай для яго памяццю".

У сваю чаргу Шаўкат Мірзіяеў падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за прыезд у Самарканд і тую шчырую падтрымку, якую кіраўнік дзяржавы і Беларусь аказваюць Узбекістану. "Беларусь - гэта наш надзейны, шчыры, даўні партнёр, дружалюбная краіна, - падкрэсліў прэм'ер-міністр. - Той тавараабарот, які сёння паміж намі існуе, не задавольвае ні вас, ні нас. Мы павінны знайсці тыя агульныя падыходы, каб ён вырас".

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动