Такое заяўленне зрабіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка на закрыцці дзясятай сесіі пятага склікання. На яго думку, міжнародная дзейнасць дэпутацкага корпуса пятага склікання была выніковай. Так, у Палаце прадстаўнікоў праведзена звыш 200 міжнародных сустрэч, Беларусь наведалі больш за 30 парламенцкіх дэлегацый. Геаграфія кантактаў налічвае больш за 50 краін свету.
Пры гэтым Старшыня Палаты прадстаўнікоў адзначае зацікаўленасць парламентарыяў краін Еўрасаюза ў супрацоўніцтве з Беларуссю.