Выступленні музыкантаў з Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы, Германіі і Японіі адбудуцца на Міжнародным фестывалі арганнай музыкі "Званы Сафii" ў Полацку. Мерапрыемствы форуму пройдуць з 23 кастрычніка па 27 лістапада, усяго ў Сафійскім саборы адбудзецца 7 канцэртаў. На фестывалі будуць прадстаўлены разнастайныя музычныя жанры, прагучыць класіка і сучасная арганная музыка.