фота: www.president.gov.by
Размова пра гэта ішла падчас афіцыйных перагавораў Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі і прэм'ер-міністра Наваза Шарыфа ў пашыраным фармаце.
Абмяркоўвалася наладжванне кааперацыйнага ўзаемадзеяння пакістанскіх кампаній з беларускімі прадпрыемствамі, у тым ліку з МТЗ, МАЗ, БелАЗ, "Амкадор", "Гомсельмаш", "Лідсельмаш", "Бабруйскаграмаш". Бакі сышліся ў меркаванні, што перспектыўнымі сферамі партнёрства паміж краінамі таксама з'яўляюцца лёгкая прамысловасць, міжбанкаўскае супрацоўніцтва, рэалізацыя інфраструктурных праектаў, навукова-тэхнічнае ўзаемадзеянне.