Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Пакістан.

         Запланаваны перагаворы беларускага лідара з кіраўніцтвам гэтай краіны. Чакаецца падпісанне дзясяткаў дакументаў аб супрацоўніцтве ў розных сферах.
Прадстаўнічая беларуская дэлегацыя ўжо знаходзіцца ў Пакістане. Прадпрыемствы канцэрна "Беллегпрам" падчас цяперашняга візіту заключылі дагаворы на $3,5 млн. Гэта паведаміў журналістам старшыня канцэрна "Беллегпрам" Мікалай Яфімчык. Ён адзначыў, што рынак Пакістана досыць складаны для беларускіх вытворцаў, паколькі краіна займае лідзіруючыя пазіцыі ў свеце па вытворчасці бавоўны і тэкстылю. Таму дасягнутыя дамоўленасці - сапраўдны поспех. Узнікаюць праблемныя пытанні з лагістыкай. Тым не менш, старшыня “Беллегпрама” выказаў спадзяванне, што дзякуючы Шаўковаму шляху дастаўка нашых тавараў будзе значна таннейшая.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动