Адносіны Кітая і Беларусі дынамічна развіваюцца і падымаюцца на новы ўзровень.

фота: www.belarus.by

   Пра гэта ў Пекіне на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіў Старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпін. Ён таксама адзначыў, што бакі ажыццяўляюць эфектыўнае ўзаемадзеянне і каардынацыю падыходаў па пытаннях міжнароднай і рэгіянальнай палітыкі. Сі Цзіньпін таксама адзначыў асабісты ўклад Прэзідэнта Беларусі ў развіццё двухбаковага супрацоўніцтва.
      У Пекіне таксама знаходзіцца прадстаўнічая беларуская дэлегацыя. Член Палітбюро ЦК Кампартыі Кітая, старшыня Кітайска-беларускага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве Мэн Цзяньчжу на перамовах з намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Мікалаем Снапковым адзначыў: візіт Аляксандра Лукашэнкі гэта важная падзея ў кітайска-беларускіх адносінах. У Пекіне ўпэўнены: ён надасць новы імпульс развіццю стасункаў.
Дзяржаўны візіт Прэзідэнта ў Кітай адзначыцца пераходам ад крэдытна-інвестыцыйнага супрацоўніцтва да прамых інвестыцый, у сваю чаргу, заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Мікалай Снапкоў.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动