Беларусь прымае ўдзел у 60-й сесіі Генеральнай канферэнцыі МАГАТЭ ў Вене.

 

           Яна пакладзе пачатак правядзенню ў 2016 і 2017 гадах шэрагу юбілейных мерапрыемстваў у гонар 60-годдзя МАГАТЭ. Падчас канферэнцыі ў Венскім міжнародным цэнтры адкрыюць свае экспазіцыі каля 20 краін, сярод якіх Вялікабрытанія, ЗША, Расія, Германія, Канада, Кітай, Японія і іншыя. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк. На экспазіцыі Беларускай АЭС прадстаўлена інфармацыя аб ходзе рэалізацыі праекта па ўзвядзенні атамнай электрастанцыі, актуальным стане спраў на пляцоўцы будаўніцтва, падрыхтоўцы персаналу БелАЭС, працы інфармацыйных цэнтраў па атамнай энергіі ў Мінску і Астраўцы. 28 і 29 верасня будзе арганізаваны навуковы форум "Выкарыстанне ядзерных тэхналогій для дасягнення мэт у галіне ўстойлівага развіцця".

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动