Беларусь прапанавала кітайскай Zhongguancun партнёрства ў сферы венчурных інвестыцый і высокіх тэхналогій

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Аляксандр Шумілін сустрэўся з кіраўніцтвам кітайскай кампаніі Zhongguancun Development Group, паведамілі ў прэс-службе камітэта.

Бакі абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай сферы, магчымасці рэалізацыі сумесных праектаў. У якасці прыярытэтных напрамкаў узаемадзеяння названы інфармацыйна-камунікацыйныя і аэракасмічныя тэхналогіі, бія- і нанаіндустрыя, медыцына і фармацыя, а таксама энергаэфектыўныя і прамысловыя тэхналогіі. "Венчурныя інвестыцыі, высокатэхналагічныя праекты, стварэнне і развіццё суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры таксама з'яўляюцца сферай узаемнага інтарэсу", - падкрэсліў Аляксандр Шумілін.

У цэлым у 2016-2017 гадах Беларусь і Кітай плануюць рэалізаваць амаль 30 сумесных навуковых і навукова-тэхнічных праектаў. Для іх сумеснага фінансавання Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Беларусі і Міністэрства навукі і тэхнікі Кітая ў бліжэйшы час плануюць падпісаць мемарандум аб супрацоўніцтве.

Zhongguancun Development Group - дзяржаўнае прадпрыемства, якое фінансуецца Народным урадам Пекіна. Кампанія была створана ў 2010 годзе для падтрымкі і развіцця Нацыянальнага інавацыйнага дэманстрацыйнага парка. Холдынг уключае 29 даччыных кампаній. Сукупныя актывы групы ацэньваюцца прыкладна $16 млрд, чыстыя актывы - $3,5 млрд.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动