Савет пастаянных прадстаўнікоў краін СНД збярэцца ў Мінску 27 верасня

Чарговае пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці адбудзецца ў Мінску 27 верасня, паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.

Члены Савета падвядуць вынікі праведзеных 16 верасня ў Бішкеку пасяджэнняў Савета міністраў замежных спраў і Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, намецяць меры па рэалізацыі прынятых на іх дакументаў.

Яшчэ адным пытаннем стане абмеркаванне міжнароднай дзейнасці Садружнасці.

Як адзначылі ў прэс-службе, СНД з'яўляецца міжнароднай арганізацыяй, якая мае статус наглядальніка пры Генеральнай асамблеі ААН, прадастаўлены адпаведнай рэзалюцыяй у сакавіку 1994 года, а ў жніўні таго ж года ў ААН зарэгістраваны Статут СНД. Сваё ўзаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях, у тым ліку ў ААН і АБСЕ, дзяржавы Садружнасці абмяркоўваюць у ходзе рэгулярных кансультацый паміж МЗС, што дае магчымасць выпрацоўваць узгодненую пазіцыю па найбольш значных праблемах і ўносімых дакументах.

На пасяджэнні плануецца ўзгадніць кандыдатуру кіраўніка місіі наглядальнікаў ад СНД на выбарах прэзідэнта Малдовы, назначаных на 30 кастрычніка бягучага года.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动