Уладзімір Макей сустрэўся з кіраўнікамі знешнепалітычных ведамстваў Харватыі, Эрытрэі, ФРГ і генсакратаром Савета Еўропы.

фота: www.mfa.gov.by


        Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся з кіраўнікамі знешнепалітычных ведамстваў Харватыі, Эрытрэі, ФРГ і генсакратаром Савета Еўропы. Перамовы прайшлі на палях сесіі Генасамблеі ААН. На сустрэчы з міністрам замежных і еўрапейскіх спраў Харватыі Міра Ковачам дасягнута дамоўленасць аб стварэнні міжурадавай беларуска-харвацкай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Падчас сустрэчы з міністрам замежных спраў ФРГ Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам абмеркаваны пытанні правядзення шэрагу сумесных мерапрыемстваў. Таксама напярэдадні міністр замежных спраў Беларусі прыняў удзел у міністэрскай сустрэчы ў падтрымку Дагавора аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动