На палях "ЭКСПА" Кітай - Еўразія" ў горадзе Урумчы пад кіраўніцтвам Міністэрства эканомікі Беларусі і Міністэрства камерцыі Кітая адбылося другое пасяджэнне беларуска-кітайскай рабочай групы па міжрэгіянальным гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі падкрэсліў, што цяперашняму пасяджэнню беларускі бок надае асаблівае значэнне, бо яно праходзіць напярэдадні дзяржаўнага візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай.