Лідзія Мальцава: «Кодэкс аб культуры каштоўны тым, што ён сучасны» (zviazda.by)

Лідзія МАЛЬЦАВА, дырэктар Гродзенскай абласной бібліятэкі імя Яўхіма Карскага:

— Тое, што ў нашай краіне прыняты першы ў СНД Кодэкс аб культуры, пацвярджае: сфера культуры знаходзіцца ў полі зроку нашага ўраду, нашай дзяржавы. Раней бібліятэчная справа рэгламентавалася вялікай колькасцю дакументаў, гэта ў тым ліку канцэпцыя развіцця бібліятэчнай справы, палажэнні аб бібліятэчнай справе і краязнаўчай дзейнасці. Цяпер жа пад адной вокладкай кодэкса мы маем самыя неабходныя дакументы, што вызначаюць адметнасці функцыянавання і перспектывы развіцця бібліятэчнай справы ў Беларусі.

Кодэкс яшчэ і тым каштоўны, што ён сучасны. Многія дакументы, якімі галіна кіравалася раней, былі ўстарэлыя.

    Мы, практыкі, доўгі час прасілі іх абнавіць. І цяпер я пабачыла, што кодэкс змяшчае абноўленыя варыянты тых дакументаў.

Вельмі добра, што кодэксам прадугледжваецца стварэнне Рэспубліканскага бібліятэчнага савета пры Міністэрстве культуры. Правільнае рашэнне, што гэты савет разам з практыкамі будзе ажыццяўляць падрыхтоўку прапаноў па развіцці бібліятэчнай справы, вырашаць актуальныя праблемы, рэалізоўваць сумесныя культурныя праекты. Так, нядаўна ад Гродзенскай вобласці мы прапанавалі стварыць электронную бібліятэку рэдкіх выданняў нашай краіны. Думаю, што рэспубліканскі савет таксама можа гэтую справу каардынаваць і аб'ядноўваць дзейнасць розных устаноў. Калі збяруцца выдатныя спецыялісты бібліятэчнай справы, Міністэрства культуры, сумежных структур, яны змогуць аказаць вялікую дапамогу ў развіцці бібліятэк краіны.

Кодэксам устанаўліваюцца прававыя, арганізацыйныя, эканамічныя і сацыяльныя асновы бібліятэчнай справы. Тут усё прадугледжана: правядзенне мерапрыемстваў, камплектаванне фондаў, даецца азначэнне рэдкім выданням, нават адзначана заахвочванне спецыялістаў у галіне культуры. Вельмі важна таксама, што вялікае значэнне надаецца ў кодэксе захаванню культурных каштоўнасцяў, развіццю ўстаноў культуры. Істотна, што гэты комплексны дакумент прадугледжвае даступнасць дасягненняў культуры для насельніцтва краіны.

Загаловак у газеце: Комплексны. Актуальны. Сучасны

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动