Урадавая дэлегацыя пакістанскай правінцыі Пенджаб наведае Беларусь 21-23 верасня

Візіт у Беларусь урадавай дэлегацыі правінцыі Пенджаб (Пакістан) пад кіраўніцтвам намесніка міністра прамысловасці правінцыі Халіда Шэрдзіла пройдзе 21-23 верасня. Аб гэтым паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Пакістане.

У склад дэлегацыі ўваходзяць кіраўнік савета па інвестыцыях і гандлі правінцыі Пенджаб Музафар Хавадж і дэпутат заканадаўчай асамблеі правінцыі, член камісіі па аграрных пытаннях Раза Алі Гілані.

У ходзе візіту запланаваны перагаворы пакістанскай дэлегацыі з кіраўніцтвам міністэрстваў прамысловасці, лясной гаспадаркі, сельскай гаспадаркі і харчавання, канцэрнаў "Белнафтахім", "Белдзяржхарчпрам" і "Беллегпрам".

"У час знаходжання ў Беларусі дэлегацыя наведае заводы МТЗ, МАЗ, БелАЗ і іншыя буйныя беларускія прадпрыемствы, правядзе перагаворы па пытанні паставак у правінцыю Пенджаб беларускай тэхнікі вытворчасці ААТ "Бабруйскаграмаш", ААТ "Гомсельмаш", ААТ "Лідсельмаш", а таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі банкаўскіх структур Беларусі для абмеркавання пытання фінансавання экспартных паставак беларускай складанатэхнічнай прадукцыі ў правінцыю Пенджаб", - праінфармавалі ў пасольстве.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动