Дэлегацыя будзе знаходзіцца ў нашай краіне да 12 верасня. У ходзе назірання за электаральнай падзеяй місія будзе каардынаваць працу з калегамі з БДІПЧ АБСЕ і ПА АБСЕ. Плануецца, што за час маніторынгу прадстаўнікі ПАСЕ сустрэнуцца з лідарамі і ўдзельнікамі палітычных партый, старшынёй Цэнтрвыбаркама, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і сродкаў масавай інфармацыі.