Плывец Ігар Бокій заваяваў першае золата для беларускай зборнай на Паралімпіядзе ў Рыа

Плывец Ігар Бокій прынёс першы залаты медаль для беларускай зборнай на XV летніх Паралімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра.

У фінале плавання на дыстанцыі 100 м батэрфляем у катэгорыі S13 Ігар Бокій паказаў рэзультат 53,85 сек., абнавіўшы свой жа сусветны рэкорд, які раней быў устаноўлены на чэмпіянаце свету-2015 у Глазга (54,44 сек.). Другое месца заняў прадстаўнік Узбекістана Кірыл Панкоў - 56,84 сек., трэцім стаў яго суайчыннік Музафар Турсунхаджаеў - 57,26 сек.

Узнагарода Ігара Бокія стала першай у скарбонцы зборнай Беларусі. Для беларускага плыўца гэта ўжо шосты залаты медаль Паралімпіяд. У 2012 годзе ў Лондане ён пяць разоў падымаўся на вышэйшую прыступку п'едэстала гонару, перамагаючы ў плаванні.

Паралімпійскія гульні ў Рыа-дэ-Жанэйра завершацца 18 верасня, у спаборніцтвах будзе разыграна больш за 500 камплектаў узнагарод. Беларускія атлеты выступяць у пяці відах спорту: плаванні, лёгкай атлетыцы, дзюдо, фехтаванні і акадэмічным веславанні.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动