Асноўнымі інвестарамі фонду сталі Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця і кампанія Wargaming. Фонд мае намер рабіць доўгатэрміновыя - на 5-7 гадоў - інвестыцыі ў развіццё прыватных беларускіх кампаній з высокім экспартным патэнцыялам. У сферы інтарэсаў - інфармацыйныя тэхналогіі, вытворчасць тавараў народнага спажывання, гандаль. Усяго плануецца прафінансаваць 6-8 кампаній.