У гэтыя выхадныя сталіца нашай краіны святкуе Дзень горада. Мінску споўнілася 949 гадоў. У беларускай сталіцы багатае гістарычнае мінулае, культурныя і духоўныя традыцыі.Упершыню наш горад згадваецца ў «Аповесці мінулых гадоў», дзе апісаны падзеі 1067 года: нападзенне на горад сыноў князя Яраслава Мудрага. На жаль, час захаваў зусім няшмат сярод вялікай гісторыка-культурнай спадчыны горада. Але і сёння цікаўнаму вандроўніку ён гатовы адкрыць свае таямніцы.
Запрашаем і вас наведаць нашу краіну і горад Мінск.