Першыя трактары беларуска-грузінскай зборкі вытворчасці "Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў" прадстаўлены на нацыянальнай выставе ў Тбілісі. Нацыянальная выстава Беларусі ў Грузіі стала найбуйнейшым такім мерапрыемствам ў 2016 годзе. Усяго ў яе экспазіцыі прадстаўлена больш за 140 прадпрыемстваў і арганізацый розных сфер эканомікі. *