Беларусь і В'етнам змогуць дасягнуць намечанага тавараабароту ў памеры $500 млн - Ле Ань



Беларусь і В'етнам змогуць дасягнуць намечанага тавараабароту ў памеры $500 млн. Аб гэтым заявіў сёння на прэс-канферэнцыі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам у Рэспубліцы Беларусь Ле Ань.

"Лічу, што нашы краіны выканаюць дамоўленасці аб павелічэнні аб'ёмаў пастаўляемай прадукцыі, і тым самым тавараабарот дасягне $500 млн", - сказаў Ле Ань.

Паводле слоў дыпламата, значнае садзейнічанне ў гэтым акажа пагадненне аб свабодным гандлі паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і В'етнамам, якое ўступіць у сілу 5 кастрычніка і знізіць стаўкі мытных пошлін на значную частку тавараў, якімі гандлююць краіны.

Значную ролю Ле Ань бачыць у стварэнні сумесных зборачных вытворчасцей пасажырскай і грузавой тэхнікі. Адпаведны міжурадавы пратакол быў падпісаны ў сакавіку бягучага года. "Нашы краіны знаходзяцца далёка адна ад адной, таму, каб знізіць цэны на прадукцыю, было вырашана стварыць сумесныя вытворчасці ў В'етнаме. З Беларусі да нас будуць паступаць часткі машын, а мы іх будзем збіраць. Гатовую прадукцыю плануюць рэалізоўваць як у В'етнаме, так і краінах АСЕАН", - растлумачыў пасол.

Акрамя таго, паводле яго слоў, бакі вядуць работу па рэалізацыі ранейшых дамоўленасцей у сферы пастаўкі калійных угнаенняў, у тым ліку абмяркоўваецца пытанне цаны. Прапрацоўваецца і пытанне ўдзелу беларускіх спецыялістаў у праектаванні метро ў горадзе Ханой.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动