Адносіны Беларусі і ЕС абмеркаваны ў Бруселі

Пасол Беларусі ў Бельгіі, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Еўрапейскім саюзе Аляксандр Міхневіч сустрэўся са сустаршынёй парламенцкай асамблеі "Усходняга партнёрства" "Еўранэст" Хейдзі Хаўталай і кіраўніком дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Богданам Здраеўскім. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

"Пасол Беларусі праінфармаваў дэпутатаў Еўрапарламента аб ходзе парламенцкай выбарчай кампаніі ў Беларусі. Бакі абмеркавалі актуальны стан адносін паміж Беларуссю і ЕС, абмяняліся думкамі аб перспектывах развіцця супрацоўніцтва нашай краіны з Еўрапарламентам і ўдзелу ў міжпарламенцкім вымярэнні "Усходняга партнёрства" - расказалі ў ведамстве. У час сустрэчы таксама ўзнімаліся пытанні функцыянавання Еўразійскага эканамічнага саюза, працэс далучэння Беларусі да СГА і развіццё дыялогу ў сферы культуры і турызму.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动