Макей і Самарасінха абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва Беларусі з ААН

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей і пастаянны каардынатар ААН - пастаянны прадстаўнік ПРААН у Беларусі Санака Самарасінха абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва краіны з Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

У час сустрэчы бакі абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва Беларусі з ААН, у тым ліку тэматыку дасягнення Мэт устойлівага развіцця, зацверджаных кіраўнікамі дзяржаў - членаў ААН у Нью-Ёрку ў 2015 годзе", - расказалі ў міністэрстве. Асаблівая ўвага была ўдзелена актуальным пытанням рэалізацыі ў Беларусі міжнародных праектаў тэхнічнай дапамогі. Бакі пацвердзілі зацікаўленасць у прадаўжэнні сумесных дзеянняў па шэрагу пытанняў.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动